Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Шатляндыі кажа пра новы рэфэрэндум аб незалежнасьці, нават калі не адбудзецца Brexit


Нікала Стэрджэн

Тое, «якім пагардлівым чынам абыходзяцца з Шатляндыяй», апраўдвае правядзеньне новага рэфэрэндуму аб незалежнасьці ад Брытаніі, заявіла кіраўніца ўраду Шатляндыі Нікала Стэрджэн.

Стэрджэн зрабіла рэфэрэндум ключавым момантам ў перадвыбарчай плятформе Шатляндзкай нацыянальнай партыі, якая ўдзельнічае ў агульнабрытанскіх парлямэнцкіх выбарах 12 сьнежня. Міністарка заявіла ў інтэрвію Бі-бі-сі, што рэфэрэндум адбудзецца нават калі Брытанія застанецца ў Эўразьвязе.

Раней​ Стэрджэн казала пра неабходнасьць правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну ад Вялікабрытаніі ў выпадку выхаду каралеўства з Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG