Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігуранту «маскоўскай справы» Ягору Жукаву прысудзілі тры гады ўмоўна


Ягор Жукаў
Ягор Жукаў

Студэнту Вышэйшай школы эканомікі і фігуранту «маскоўскай справы» Ягору Жукавупрысудзілі тры гады ўмоўна. Яго прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмізму ў роліках на YouTube, паведамляе тэлеканал​ «Дождь».

Таксама Жукаву забаранілі на працягу двух гадоў весьці відэаблог.

Пракуратура прасіла прысудзіць Жукаву да чатырох гадоў рэальнага тэрміну.

Нагодай для справы супраць яго сталі некалькі відэа, якія ён разьмяшчаў на сваім YouTube-канале. Суд палічыў, што ў іх Жукаў заклікаў «да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці супраць дзяржавы».

Пасьля акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Маскве, у якой Жукаў удзельнічаў, яму прад'явілі абвінавачаньні ў «масавых беспарадках» і адправілі ў СІЗА.

У верасьні іх зьнялі, аднак на Жукава завялі іншую справу – аб публічных закліках да экстрэмізму. Падчас сьледзтва ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG