Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны NATO назвалі Расею пагрозай эўраатлянтычнай бясьпецы


Саміт краінаў NATO ў Лёндане, прымеркаваны да 70-годзьдзя вайсковага саюзу
Саміт краінаў NATO ў Лёндане, прымеркаваны да 70-годзьдзя вайсковага саюзу

Агрэсіўныя дзеяньні Расеі ўяўляюць пагрозу для эўраатлянтычнай бясьпекі, гаворыцца ў заяве па выніках саміту краінаў NATO ў Лёндане. Акрамя таго, асноўнымі пагрозамі ў дакумэнце названыя, у прыватнасьці, тэрарызм, гібрыдныя і кібэратакі.

Сілы саюзу падвысяць сваю гатоўнасьць да рэагаваньня на любую пагрозу, у любы час і ў любым кірунку, гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі NATO адзначаюць, што альянс будзе прымаць меры ў адказ на разгортваньне Расеяй ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. У заяве падкрэсьліваецца, што арганізацыя адкрытая для дыялёгу і канструктыўных стасункаў з Расеяй, «калі дзеяньні Расеі робяць гэта магчымым».

У дакумэнце таксама згадваецца рост уплыву Кітаю. Ён, як сьцьвярджаюць у NATO, спалучаны як з магчымасьцямі, так і з выклікамі, якімі краінам-сябрам саюзу варта займацца разам.

Напярэдадні саміту ў Лёндане, прымеркаванага да 70-годзьдзя вайсковага саюзу, генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў аб павелічэньні абаронных выдаткаў альянсу. У 2020 годзе яны складуць 130 мільярдаў даляраў, а ў 2024-м — 400 мільярдаў. На павелічэньні бюджэту NATO з боку эўрапейскіх краінаў і Канады настойваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Месяц таму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон ў размове з прэсай заявіў аб «сьмерці мозгу» NATO. Гэта выклікала крытыку з боку ЗША, Нямеччыны і іншых краінаў альянсу. Напярэдадні лёнданскай сустрэчы Трамп і Макрон абмяняліся зьедлівасьцямі ў прысутнасьці рэпартэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG