Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад самітам NATO Трамп жорстка скрытыкаваў Макрона


Эманюэль Макрон і Дональд Трамп, архіўнае фота
Эманюэль Макрон і Дональд Трамп, архіўнае фота

У камэнтарах для прэсы напярэдадні саміту NATO ў Лёндане 3 сьнежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп жорстка скрытыкаваў заяву прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона пра «сьмерць мозгу альянсу».

Прэзыдэнт ЗША назваў словы Макрона «вельмі агіднымі» і «вельмі зьняважлівымі». Паводле Трампа, паміж ЗША і эўрапейскімі саюзьнікамі па NATO, за выняткам Францыі, няма падзелу. «Я бачу, што Францыя аддзяляецца. Я гляджу на яго і кажу, што ён [Макрон] патрабуе абароны больш, чым хто іншы, і я бачу, што ён аддзяляецца, таму я крыху зьдзіўлены гэтым», — цытуе Трампа тэлеканал CNBC.

Раней сам Трамп крытыкаваў NATO, назваўшы альянс «састарэлым». Перад прылётам у Брытанію Трамп таксама назваў некаторыя краіны альянсу «правапарушальнікамі», відавочна маючы на ўвазе іх нізкі ўзровень выдаткаў на абарону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG