Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» пераходзіць з Telegram у расейскі мэсэнджэр TamTam — СМІ


Адразу пасьля тэракту ў Лёндане 29 лістапада.

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» апублікавала першую заяву пра сваю адказнасьць за тэрарыстычную атаку ў Лёндане праз расейскі мэсэнджэр TamTam.

Пра гэта выданьню Insider распавёў бэльгійскі экспэрт па тэрарыстычных групоўках Пітэр Ван Остайен. Паводле яго слоў, джыхадзісты пачалі выкарыстоўваць расейскі мэсэнджэр замест Telegram.

У TamTam тэрарысты апублікавалі сваю заяву на дзьве хвіліны раней чым у іншых сацыяльных сетках. Остайен адзначае, што апошнім часам каналы «Ісламскай дзяржавы» масава пераходзяць з Telegram у яго расейскі аналяг.

Так 29 лістапада, празь некалькі гадзін пасьля тэракту ў Лёндане, зьніклі каля 50 джыхадзісцкіх телеграм-каналаў, у якія быў ўкаранёны экспэрт. Празь некаторы час яны зьявіліся ў TamTam.

Іншыя спэцыялісты па тэрарыстычных групоўках таксама адзначаюць пераход джыхадзістаў ў расейскі мэсэнджэр.

Остайен зьвязвае сыход прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы» з Telegram з блякаваньнем іх супольнасьцяў. Адміністрацыя TamTam заявіла, што таксама блякуе групы тэрарыстаў і выступае супраць кантэнту тэрарыстычных арганізацый.

У цэнтры Лёндану днём 29 лістапада адбыўся «тэрарыстычны інцыдэнт». 28-гадовы Ўсман Хан, раней судзімы за тэрарызм, напаў на людзей у будынку Гільдыі гандляроў рыбай на Лёнданскім мосьце. Ён параніў некалькіх чалавек і выбег з будынка на мост. Два пацярпелыя пазьней памерлі ў бальніцы. Яшчэ да прыезду паліцыі некалькі звычайных гараджан вырвалі ў нападніка нож і павалілі яго на зямлю. Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэньня, застрэліла злачынцу.

У 2018 годзе на фоне спробаў заблякаваць Telegram ў Расеі пачалася кампанія мэсэнджэра «TamTam». Ён быў створаны кампаніяй Mail. ru, зьвязанай з блізкім да Крамля мільярдэрам Алішэрам Усманавым.

Генэральны дырэктар холдынгу Mail. Ru Group Барыс Дабрадзееў раней заяўляў, што «няправільна зьвязваць запуск і прасоўваньне» TamTam «з блякаваньнем Telegram».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG