Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўдыё- і відэазапісы судоў у Беларусі могуць стаць абавязковымі


Ілюстрацыйнае фота. Судзьдзя Вікторыя Шабуня на працэсе ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Судзьдзя Вікторыя Шабуня на працэсе ў Менску

Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня 4 сьнежня прыняла ў першым чытаньні зьмены ў шэраг кодэксаў, паводле якіх аўдыё- і відэазапісы судовых працэсаў стануць абавязковымі, піша БелТА.

Паводле законапраекту, усе судовыя працэсы і ўсе працэсуальныя дзеяньні па-за паседжаньнямі будуць здымацца на відэа з запісам гуку, у пісьмовай форме будзе весьціся толькі кароткі пратакол. Калі абсталяваньне для відэа- ці аўдыёзапісу зламаецца, у праекце дазваляецца весьці поўны тэкставы пратакол.

Ці будзе адкрыты доступ любых ахвочых да відэа адкрытых судовых паседжаньняў, не ўдакладняецца.

Цяпер у судах часьцей за ўсё забараняюць журналістам весьці відэазапіс або рабіць фота падчас самога працэсу (да і пасьля працэсу — можна), але аўдыёзапісы адкрытых працэсаў дазволеныя.

Законапраект пяройдзе на разгляд Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня, якая пачне працаваць 6 сьнежня і працягне яго разгляд з другога чытаньня. Калі законапраекты прымаюцца ў першым чытаньні, ёсьць вялікая імавернасьць, што яны пройдуць і другое чытаньне (у якім звычайна ўносяцца толькі тэхнічныя праўкі ў тэкст), будуць ухваленыя верхняй палатай і падпісаныя кіраўніком дзяржавы.

Таксама 4 сьнежня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект, паводле якога трацейскіх судзьдзяў будуць выбіраць выключна бакі разьбіральніцтва — магчымасьць прызначэньня трацейскіх судзьдзяў «зьверху» законапраект выключае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG