Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае 259 мільёнаў эўра крэдыту на рамонт мастоў і дарог 


Аўтадарога, ілюстрацыйнае фота
Аўтадарога, ілюстрацыйнае фота

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) выдасьць Беларусі крэдыт на 259 млн эўра для мадэрнізацыі ключавых элемэнтаў транспартнай інфраструктуры.

«Беларусь — злучальнае зьвяно паміж Заходняй Эўропай і Расеяй, Сярэдняй Азіяй і Кітаем, Чорным і Балтыйскім морамі, — гаворыцца ў банкаўскім прэс-рэлізе. — Унутраная і рэгіянальная інтэграцыя атрымае магутны імпульс у выглядзе праграмы крэдытаваньня за кошт сродкаў ЭБРР на суму 259 млн эўра на пашырэньне дарожнай сеткі ў Беларусі».

Пакет інвэстыцый уключае ў сябе крэдыт у памеры 126 млн эўра на мадэрнізацыю 12 мастоў. Другі транш, на 133 млн эўра, прызначаны для мадэрнізацыі трасы M3 (транспартны калідор Поўнач-Поўдзень), якая злучае Менск зь Віцебскам. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на рэканструкцыю 50-кілямэтровага ўчастка трасы.

ЭБРР падкрэсьлівае важнасьць рэалізацыі праекту на тэрыторыі Беларусі, празь якую праходзяць транспартныя калідоры, якія злучаюць краіны Эўразьвязу з Расеяй, Сярэдняй Азіяй і Кітаем.

Ад пачатку сваёй дзейнасьці ў Беларусі ў 1992 годзе ЭБРР выдзеліў амаль 2,7 млрд эўра на рэалізацыю праектаў у розных галінах эканомікі. Фінансаваньне прыпынілася ў выніку амэрыканскіх і эўрапейскіх санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Менску, але аднавілася ў 2016-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG