Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы раз у Расеі. Падарожжа Алеся Пілецкага ад Уладзівастоку да Пецярбургу


Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не ў тэлевізары, а папраўдзе. Ад Уладзівастоку да Пецярбургу. Свабода падрыхтавала вялікі спецпраект пра гэтае падарожжа.

Больш за 10 тысяч кілямэтраў, 17 дзён у дарозе, сем цягнікоў, цеплаход, паром, маршруткі, аўтобусы і аўтаспын. А таксама дзясяткі кілямэтраў пешшу. І яшчэ дзясяткі гадзінаў размоваў пра жыцьцё, палітыку і, вядома ж, пра Расею.

Ці хочуць шараговыя расіяне інтэграцыі з Беларусьсю, што думаюць пра Пуціна і Украіну, колькі зарабляюць, як ставяцца да Масквы. Пра ўсё гэта і многае іншае чытайце ў вялікім спэцпраекце Свабоды — Першы раз у Расеі. Падарожжа Алеся Пілецкага ад Уладзівастоку да Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG