Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аўтобус зваліўся з моста. Загінулі 19 чалавек


Першага сьнежня ў Срэценскім раёне Забайкальскага краю пасажырскі аўтобус сарваўся з моста. Загінулі 19 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх, 22 — пацярпелі: стан чатырох ацэньваецца як цяжкі, паведамляе ТАСС.

Паводле кіраўніка Срэценскага раёну, у аўтобусе знаходзіліся 40 пасажыраў і кіроўца. У мясцовым МНС агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі пра 45 чалавек.

Сярод загінулых таксама кіроўца аўтобуса — 47-гадовы Сяргей Кубасаў, які меў амаль 30-гадовы стаж. Паводле папярэдніх зьвестак, ён ня даў рады кіраваньню: лопнула кола, аўтобус сарваўся з моста і ўпаў на зьмёрзлую раку Куэнга з вышыні 9-12 мэтраў, піша ТАСС. Аўтобус упаў на дах, яго скамячыла, і людзей заблякавала ў салёне.

Аўтобус належаў індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Пневу, які займаецца турыстычнымі паездкамі. Выданьне «МБХ Медиа» паведамляе, што ў 2019 годзе Растранснагляд тройчы правяраў Пнева і ў лютым выявіў два парушэньні. Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа.

Улады Забайкальскага краю абвясьцілі збор сродкаў для дапамогі пацярпелым і сем’ям загінулых у аварыі. 2 сьнежня ў Забайкальлі абвешчаная жалоба па загінулых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG