Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Расеі пацьвердзілі сустрэчу прэм'ераў Мядзьведзева і Румаса 6 сьнежня


Сяргей Румас, Дзьмітры Мядзьведзеў
Сяргей Румас, Дзьмітры Мядзьведзеў

Сустрэча прэм’ер-міністра Расейскай фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева зь беларускім калегам Сяргеем Румасам адбудзецца 6 сьнежня. Гэта пацьвердзіў прэс-сакратар кіраўніка расейскага кабінэту міністраў Алег Осіпаў.

«Так, сустрэча адбудзецца 6 сьнежня», — сказаў ён.

Раней прэс-служба Савету міністраў Беларусі паведаміла, што кіраўнікі ўрадаў дзьвюх краін падчас тэлефоннай размовы ў нядзелю абмеркавалі «ход работы па ўзгадненьні дарожных карт па інтэграцыі» і дамовіліся правесьці наступную сустрэчу ў пятніцу, 6 сьнежня 2019 году.

Як паведаміла раней прэс-служба ўраду РФ, Мядзьведзеў патэлефанаваў свайму беларускаму калегу і павіншаваў яго з 50-годзьдзем. Кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі «актуальныя пытаньні расейска-беларускіх адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG