Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Анціпаў: Калі мяне выключылі зь пісьменьніцкай арганізацыі за кнігу — гэта абсурд


 Паседжаньне рады ПЭН-Цэнтру, ілюстратыўнае фота
Паседжаньне рады ПЭН-Цэнтру, ілюстратыўнае фота

Былы намесьнік старшыні ПЭН-Цэнтру накіраваў запыт у арганізацыю, каб яму патлумачылі канкрэтныя прычыны выключэньня.

29 лістапада стала вядома, што зь беларускага ПЭН-Цэнтру выключылі яшчэ аднаго пісьменьніка — былога намесьніка старшыні Паўла Анаціпава. Раней Павал Анціпаў выдаў кнігу «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закулісьсе беларускіх літаратурных прэміяў.

Павал Анціпаў сказаў Свабодзе, што «прычына, па якой яго выключылі, не запісаная ў статуце».

«Я напісаў ім запыт, каб канкрэтызавалі, чаму. Наўпрост мне не казалі, што за кнігу. Калі б сказалі, што мяне выключылі зь пісьменьніцкай арганізацыі за кнігу, то гэта б быў абсурд».

Як паведаміла Свабодзе намесьніца старшыні ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, Анціпава выключылі з фармулёўкай «за страту даверу і немагчымасьць далейшай супрацы».

Скандал з выключэньнем Севярынца

Рашэньне аб выключэньні сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, пісьменьніка Паўла Севярынца зь беларускага ПЭН-цэнтру за нясплату ўнёскаў было скасаванае на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка.

Частка сяброў ПЭН-цэнтру абурылася аднаўленьнем Севярынца сябрам арганізацыі, бо перад сходам палітык апублікаваў ліст, у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНу ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысьціян». Севярынец тлумачыў, што не плаціў унёскаў у арганізацыю на знак пратэсту супраць таго, што цэнтар правёў выставу на ЛГБТ-тэматыку.

Пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).

29 кастрычніка рада ПЭН-цэнтру зноў разгледзела пытаньне выключэньня Севярынца з арганізацыі. Сьвятлана Алексіевіч, якую абралі старшынёй рады ПЭН-цэнтру, прапанавала часова прыпыніць сяброўства Паўла Севярынца, але частка сяброў ПЭНу гэтага не падтрымала. Пасьля бурных спрэчак рада ўсё ж прыняла рашэньне аб ягоным выключэньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG