Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма прыкметаў шчырага раскаяньня». Апальнага сьвятара Шрамка адхілілі ад службы яшчэ на год 


Сьвятар Аляксандар Шрамко
Сьвятар Аляксандар Шрамко

Менская япархія Беларускай праваслаўнай царквы разгледзела прашэньне ад сьвятара Аляксандра Шрамко наконт вяртаньня яго да служэньня пасьля гадавога тэрміну забароны.

Падчас гутаркі з айцом Аляксандрам сябры Япархіяльнай рады не знайшлі ў яго словах «прыкметаў шчырага раскаяньня» і дастатковых падстаў для аднаўленьня ў служэньні. Пра гэта паведамляе епархіяльны сайт.

Загад на адхіленьне ад святарскай пасады
Загад на адхіленьне ад святарскай пасады

Па выніках разгляду быў выдадзены ўказ за подпісам мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла:

  • Даць Аляксандру Шрамку выпрабавальны тэрмін на 1 год, каб прыкладам уласных спраў ён мог засьведчыць праўдзівасьць свайго пакаяньня і імкненьня вярнуцца да ярэйскага служэньня.
  • Накіраваць ярэя Аляксандра Шрамка ў распараджэньне духоўніка Елісавецінскага манастыра ў Менску дзеля вызначэньня яму паслушэнства пры абіцелі.
  • Па заканчэньні выпрабавальнага тэрміну атрымаць паўторнае суджэньне адносна магчымага вяртаньня ярэя Аляксандра Шрамка да сьвятарства.

«Я б не падаў прашэньня, каб не пазытыўны водгук ад камісіі „па праблемах на прыходах“ на чале з протаярэем Георгіем Латушкам, дагэтуль найбольш крытычн[ым] да мяне, — адрэагаваў на ўказ Аляксандар Шрамко. — Але не ўлічыў, што вырасьлі зубкі ў маладой порасьлі мітрапаліцкіх фаварытаў, якія нічога, акрамя асаблівай зьверхніцкай ласкі, ня маюць ні за спінай, ні за душой, ні ў галаве, а таму рвуцца грызьці і выслужвацца. І вучыць жыцьцю чалавека, роўна ўдвая старэйшага, які служыў у царкве тады, калі яны літаральна пяшком пад стол хадзілі».

Летась у кастрычніку Аляксандар Шрамко ня менш як на год быў выведзены за царкоўны штат «бяз права служэньня, нашэньня ярэйскага крыжа і даваньня блаславеньня». Падставай для звальненьня названыя «сыстэматычныя публікацыі ў СМІ паведамленьняў, якія ганьбяць праваслаўную царкву і сеюць у сэрцах людзей варожасьць і нянавісьць».

Такім чынам, пытаньне аб служэньні сьвятара ў ярэйскім сане адкладзенае яшчэ на год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG