Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каралева Лізавета ІІ думае пра сыход на пэнсію, — брытанскія СМІ


Лізавета ІІ
Лізавета ІІ

Каралева Лізавета ІІ зьбіраецца сысьці на пэнсію. Гэта павінна адбыцца праз паўтара года, калі ёй споўніцца 95 год. Пра гэтае рашэньне каралевы паведамляюць брытанскія СМІ.

Лізавета ІІ зьбіраецца перадаць «ключы ад Бэкінгэму» прынцу Чарльзу, калі ёй споўніцца 95 і яна ўжо працуе над плянам усё апэрацыі.

— Яе Вялікасьць памятае пра свой узрост і хоча быць упэўненай, што калі прыйдзе адпаведны час, перадача ўлады адбудзецца без праблемаў, — распавёў СМІ ананімны чалец каралеўскай сям’і.

Калі б каралева вырашыла сысьці на пэнсію, то яна абавязаная адмовіцца ад трону на карысьць наступніка. Калі б гэтага не адбылося, але здароўе каралевы не дазволіла б ёй далей выконваць абавязкі, то ўсе абавязкі перайшлі б да яе сына Чарльза, але ён бы заставаўся прынцам.

Апошнімі гадамі каралева перадала частку абавязкаў сыну, але засталася «галоўнай асобай у каралеўскай сям’і», пішуць СМІ. Мяркуецца, што прычынай рашэньня Лізаветы ІІ зьяўляецца скандал зьвязаны зь яе другім сынам, падазраваным у скандале фінансіста Джэфры Эпштэйна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG