Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у рэйтынгу заможнасьці стаіць вышэй за Расею і Ўкраіну, але значна ніжэй за іншых суседзяў


Людзі на менскіх вуліцах
Людзі на менскіх вуліцах

Беларусь заняла 73-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краінаў сьвету, які штогод рыхтуе Legatum Institute. За год краіна паднялася на 17 радкоў рэйтынгу.

Лідэрам рэйтынгу стала Данія, за ёй ідуць Нарвэгія, Швайцарыя, Швэцыя і Фінляндыя.

Сярод суседзяў Беларусі добрыя рэйтынгі маюць Літва (33-е месца), Латвія (35-е) і Польшча (36-е).

Расея ў рэйтынгу ідзе адразу сьледам за Беларусьсью на 74-м месцы. Украіна на 96-м.

У «індэкс дабрабыту» патрапілі 167 краінаў. Індэкс Legatum Institute ацэньвае восем катэгорыяў: эканоміка, адукацыя, ахова здароўя, асабістая свабода, бясьпека, магчымасьці прадпрымальніцтва, кіраваньне і сацыяльны капітал.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG