Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ аб мадэльнай дзейнасьці


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 423 «Аб мадэльнай дзейнасьці», — паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Дакумэнт накіраваны на разьвіцьцё ў краіне мадэльнай дзейнасьці, а таксама стварэньне ўмоў для ўдасканаленьня работы Нацыянальнай школы прыгажосьці. Прававыя асновы рэгуляваньня гэтай сфэры ў Беларусі ствараюцца ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе.

Правілы, якія рэгулююць падбор, навучаньне і працаўладкаваньне мадэляў, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытаньні мадэльнай дзейнасьці будуць вызначаныя ўрадам.

«Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасьці, папулярызацыю беларускай моды», — цытуе БелТА прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG