Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя правяла выпрабаваньне балістычнай ракеты, здольнай несьці ядзерныя боегалоўкі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Індыі ў суботу пасьпяхова праведзены выпрабавальны пуск балістычнай ракеты сярэдняга радыюсу дзеяньня Agni II, са спасылкай на прадстаўніка Камандаваньня стратэгічных сілаў Індыі паведамляе Інтэрфакс.

Ракета, здольная несьці ядзерны зарад, была запушчана на далёкасьць дзьве тысячы кілямэтраў з палігону на востраве Абдул Калам ля ўзьбярэжжы ўсходняга штату Арыса. Паводле наяўных дадзеных Agni II з высокай дакладнасьцю паразіла вучэбную цэль.

У цяперашні час на ўзбраеньні Камандаваньня стратэгічных сіл Індыі стаяць балістычныя ракеты ад Agni-1 да Agni-4 з далёкасьцю дзеяньня 700-3,5 тыс. км, здольныя несьці ядзерныя боегалоўкі.

Індыя таксама праводзіць выпрабаваньні балістычнай ракеты Agni-5, якая мае радыюс дзеяньня ад 5 да 5,5 тыс. км. Першае пасьпяховае выпрабаваньне Agni-5 было праведзена 19 красавіка 2012 году. Усе наступныя запускі таксама прайшлі пасьпяхова. Чакаецца, што ў хуткай будучыні ракета паступіць на ўзбраеньне Камандаваньня стратэгічных сіл Індыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG