Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрэчка вакол Кашміру: Пакістан скасаваў транспартныя зносіны зь Індыяй


Урад Пакістану спыніў рух аўтобуса, які шэсьць разоў на тыдзень езьдзіў з пакістанскага Лагору да індыйскага Нью-Дэлі

Пакістан заяўляе, што ў сувязі са спрэчкай вакол Кашміру адмяніў транспартную сувязь зь Індыяй.

10 жніўня прадстаўнік пакістанскай карпарацыі разьвіцьця турызму Аршад Алі паведаміў агенцтву Reuters, што ўрад спыняе рух аўтобуса, які шэсьць разоў на тыдзень езьдзіў з пакістанскага Лахора да індыйскага Нью-Дэлі.

Кашмір фактычна падзелены паміж Пакістанам і Індыяй (яшчэ частку ўтрымлівае Кітай), але абедзьве краіны прэтэндуюць на ўсю тэрыторыю і ад 1947 году з гэтай прычыны ўжо двойчы ваявалі між сабою.

5 жніўня індыйскі ўрад абвясьціў пра намер адмяніць асаблівы статус падкантрольнай Індыі часткі спрэчнага рэгіёну Кашмір, накіраваў туды тысячы вайскоўцаў і спыніў тэлефонную і інтэрнэтную сувязь у рэгіёне.

Пакістан асудзіў гэты крок і назваў яго парушэньнем рэзалюцыі ААН. Міністар замежных справаў краіны Шах Махмуд Курэшы заявіў, што Пакістан узмоцніць дыпляматычныя намаганьні для таго, каб не дапусьціць адмены асаблівага статусу Кашміру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG