Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае Міністэрства юстыцыі прызнала мэдыяпраект Радыё Свабода «замежным агентам»


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі РФ прызнала «Север.Реалии», мэдыяпраект Радыё Свабода, «замежным агентам», які ўмешваецца ў справы Расеі.

Раней кіраўнік камісіі Дзяржаўнай Думы па расьсьледаваньні ўмяшаньня ў справы Расеі звонку Васіль Піскароў заявіў, што камісія мае намер зьвярнуцца ў праваахоўныя органы з просьбай прыняць меры рэагаваньня на працу гэтага мэдыярэсурсу.

У 2018 годзе Мінюст РФ прызнаў свабодаўскі тэлеканал «Настоящее время» «замежным агентам» у Расеі.

Абвяшчэньне «замежным агентам» патрабуе ад замежнага сродку масавай інфармацыі рэгулярна раскрываць свае мэты, даваць падрабязную фінансавую справаздачнасьць, інфармацыю пра крыніцы фінансаваньня і пэрсанал.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG