Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрка, якая «ўстала на калені перад Мядзьведзевым», заявіла, што ёй паставілі падножку


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Пэнсіянэрка з алтайскай вёскі Саньнікава Тацьцяна Кадукіна, якая ўстала на калені перад расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым, заявіла, што зрабіла гэта выпадкова. Пэнсіянэрка сьцьвярджае, што ёй падставіў падножку хтосьці з аховы кіраўніка ўраду Расеі.

«Я не зьбіралася падаць на калені. Гэта сілавікі. Яны не прапускалі. Атрымалася так, што я прабягала наперад, і падножку паставілі. І атрымалася, як быццам я ўстала на калені. Гэта спэцыяльна паставілі падножку, каб мяне зьняважыць моцна. Там каля сілавікоў і іншыя стаялі людзі — з адміністрацыі», — паведаміла Кадукіна выданьню «Подъём».

Па словах пэнсіянэркі, яна хацела б, каб улады пакаралі ўсіх вінаватых у адсутнасьці цяпла і гарачай вады ў яе доме, уключаючы кіраўніка сельсавета, кіраўніка камунальнай кампаніі, а таксама кіраўніка раёна, які «проста месца працірае». Пры гэтым апошні ўжо папярэдзіў жыхароў, што гарачай вады яны ня ўбачаць як мінімум да вясны, а магчыма, і да наступнага ацяпляльнага сэзону.

Напярэдадні ў сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім Кадукіна ўстае на калені перад Дзьмітрыем Мядзьведзевым і просіць разабрацца з адсутнасьцю ў яе доме гарачай вады на працягу трох гадоў. Інцыдэнт адбыўся ў алтайскім сяле Саньнікава, дзе расейскі прэмʼер правёў нараду па паляпшэньні якасьці жыцьця сельскіх жыхароў у рамках рэалізацыі нацыянальных праектаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG