Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая зьбірае подпісы, каб Палата прадстаўнікоў разгледзела яе законапраект

абноўлена

Слуханьні ў Палаце прадстаўнікоў, 5 красавіка
Слуханьні ў Палаце прадстаўнікоў, 5 красавіка

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая сьцьвярджае, што парлямэнт можа не разгледзець законапраект аб зьменах у Выбарчы кодэкс.

Што за законапраект?

У восеньскую сэсію Палата прадстаўнікоў мусіць разгледзіць законапраект пра зьмены ў Выбарчы кодэкс, які падрыхтавала Ганна Канапацкая.

Дэпутатка Канапацкая прапануе:

  1. Публічнасьць падліку галасоў, калі старшыня камісіі паказвае бюлетэні ўсім і раскладае іх пад таблічкамі з прозьвішчамі прэтэндэнтаў;
  2. Каб кожны кандыдат меў права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў;
  3. Пакінуць датэрміновае галасаваньне, але ягоныя ўдзельнікі мусяць патлумачыць, чаму яны галасуюць датэрмінова. У кожнай акрузе для гэтага вылучаць толькі адзін спэцыяльны ўчастак.

Што ў пэтыцыі?

Канапацкая прапануе падпісаць праз Google-форму пэтыцыю, каб Палата прадстаўнікоў разгледзела законапраект. Канапацкая лічыць, што разгляд законапраекту здымуць з парадку дня, бо камісія і адказны дэпутат не праводзяць неабходныя працэдуры. У пляне падрыхтоўцы законапраектаў на 2019 год, прапановаў па зьмене Выбарчага кодэксу няма.

Ганна Канапацкая, травень 2018 году
Ганна Канапацкая, травень 2018 году

У пад пэтыцыяй падпісанты патрабуюць:

  • Забясьпечыць назіральнікам бесьперашкодны доступ да ўсіх этапаў выбарчага працэсу, уключаючы працу камісій, зьверку подпісаў і іншых дакумэнтаў кандыдатаў, праверку сьпісаў выбаршчыкаў і пратаколаў галасаваньня, бесьперашкоднага вядзеньня фота і відэаздымкаў на працягу ўсяго працэсу галасаваньня;
  • Забясьпечыць празрысты падлік галасоў з абʼявай зьместу кожнага бюлетэня пры ўсіх прысутных на ўчастку так, каб усе члены камісіі і ўсе назіральнікі маглі бачыць вынік галасаваньня;
  • Даць магчымасьць уключэньня ў склад усіх участковых і акруговых выбарчых камісій прадстаўнікоў ад кожнага з кандыдатаў;
  • Перагледзець існуючае заканадаўства, каб «забясьпечыць роўныя правы для кандыдатаў, сапраўдную канкурэнцыю, свабоднае волевыяўленьне выбаршчыкаў і цэласнасьць выбарчага працэсу».

Усяго Канапацкая хоча сабраць 50 тысяч подпісаў.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG