Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчына зь відэа на выбарчым участку: Гэта ня спроба нешта ўкінуць, а складзены бюлетэнь


Дзяўчына, якую зьнялі на відэа са стосам паперы каля урны на берасьцейскім выбарчым ўчастку, кажа, што ў яе руках быў утрая складзены бюлетэнь.

13 лістапада назіральнік Юры Вашчанчук зьняў відэа на ўчастку № 37 Берасьцейскай-Усходняй акругі № 3 у Берасьці. На відэа дзяўчына, трымаючы ў руках стос паперы, падыходзіць да скрыні для галасаваньня. Калі назіральнік просіць яе паказаць, колькі ў яе ў руках бюлетэняў, яна моўчкі разварочваецца і хутка сыходзіць.

Даволі хутка ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах зьявіліся яе імя і прозьвішча, а таксама месца працы. Завуць яе Анастасія К. Партал БрестСИТИ цытуе яе камэнтар:

«Я прыйшла прагаласаваць датэрмінова, гэта маё права. І зусім не чакала, што нехта будзе размаўляць са мной такім тонам. У мяне быў у руках ўтрая складзены бюлетэнь. Гэта не забаронена. І я не павінна нічога тлумачыць. Я дагэтуль не магу прыйсьці ў сябе. Я сапраўды спалохалася, таму і пайшла. Непрыемна вельмі, што мяне абвінавачваюць у тым, чаго я не рабіла».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG