Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Эміліі Плятэр


Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр

Падзеі 13 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 лістапада 1806 году нарадзілася Эмілія Плятэр, беларуская фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1830-1831 гадоў.

Таксама ў гэты дзень

1655 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі атрымала перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасьця.

1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная служба паміж Лёнданам і Парыжам.

1851 — уведзена ў эксплёатацыю чыгунка паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.

2015 — адбылася сэрыя тэрарыстычных атак у Парыжы.

У гэты дзень нарадзіліся

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны.

1850 — Роберт Льюіс Стывенсан, ангельскі пісьменьнік.

У памяці

1593 — памёр Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1943 — памёр Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, выдавец. Быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў 1930-я гады. Застрэлены савецкімі партызанамі ў Менску ў рэдакцыі «Беларускай газэты», галоўным рэдактарам якой зьяўляўся.

Фёдар Янкоўскі
Фёдар Янкоўскі

1989 — памёр Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў.

Выразы на штодзень

Асаблівая заслуга Янкоўскага дзеля захаваньня беларускае мовы за савецкім часам была ў выданьні дапаможнікаў у фанэтыцы. Дзякуючы ягоным кнігам студэнты, пісьменьнікі, дыктары радыё і тэлебачаньня мелі магчымасьць навучыцца гаварыць па-беларуску прыгожа і без памылак.

2018 — памёр кампазытар Ігар Лучанок.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG