Блогера з расейскага гораду Цюмень Аляксея Кунгурава 12 лістапада асудзілі на 15 сутак за допіс у «Жывым журнале», які быў апублікаваны ў студзені.
Прэтэнзіі ў паліцыі выклікаў пост, апублікаваны 18 студзеня пад загалоўкам «Ці дапушчальна называць расейскі народ г…ом?».
Паведамляецца, што паліцыя перадала артыкул Кунгурава супрацоўнікам экспэртнага навуковага цэнтру процідзеяньня ідэалёгіі экстрэмізму і тэрарызму Цюменскага дзяржаўнага унівэрсытэту. Там прыйшлі да высновы, што «ў артыкуле ўтрымліваюцца лінгвістычныя прыкметы прыніжэньня нацыянальнае годнасьці». Супрацоўнікі унівэрсытэту таксама адзначылі, што тэкст мае падбухторніцкі характар і прыкметы ўзбуджэньня нянавісьці да расейцаў.