Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага блогера затрымалі, бо падазраюць у распальваньні нянавісьці да народу

Аляксей Кунгураў
Аляксей Кунгураў

У расейскім горадзе Цюмені 11 лістапада вечарам паліцыя затрымала блогера Аляксея Кунгурава. Яго падазраюць у распальваньні нянавісьці або варожасьці пастом у «Жывым журнале», які быў апублікаваны ў студзені. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

Сёньня павінен адбыцца суд. Прэтэнзіі ў паліцыі выклікаў пост, апублікаваны 18 студзеня пад загалоўкам «Ці дапушчальна называць рускі народ г…ом?».

Паведамляецца, што паліцыя перадала артыкул Кунгурава супрацоўнікам экспэртнага навуковага цэнтру процідзеяньня ідэалёгіі экстрэмізму і тэрарызму Цюменскага дзяржаўнага унівэрсытэту. Там прыйшлі да высновы, што «ў артыкуле ўтрымліваюцца лінгвістычныя прыкметы прыніжэньня нацыянальнае годнасьці». Супрацоўнікі унівэрсытэту таксама адзначылі, што тэкст мае падбухторніцкі характар і прыкметы ўзбуджэньня нянавісьці да рускіх.

XS
SM
MD
LG