Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балівійскі прэзыдэнт Маралес абвясьціў аб сваёй адстаўцы


Эва Маралес
Эва Маралес

Маралес паведаміў пра гэта ў тэлевізійным звароце.

«Мы падаем у адстаўку, каб нашы браты і сёстры, дзяржаўныя службоўцы, не падвяргаліся нападкам і пагрозам», — сказаў ён у звароце, які трансьляваўася ў сацыяльных сетках.​

Сьледам за Маралесам пра сваю адстаўку абвясьціў віцэ-прэзыдэнт Балівіі Альвара Гарсія Лінэра.

Балівійскі тэлеканал Unitel у нядзелю паказаў кадры вылету самалёта прэзыдэнта краіны Эва Маралеса Аймы з аэрапорту «Эль-Альта», разьмешчанага ў прадмесьці Ла-Пасу.

Пры гэтым балівійская радыёстанцыя Pio Doce праінфармавала, што экіпаж самалёта запытаў дазволу ў Аргентыны на пралёт праз тэрыторыю гэтай краіны, але ў гэтым было адмоўлена.

Паводле некаторых зьвестак, самалёт прызямліўся ў аэрапорце гораду Чыморэ ў балівійскім дэпартамэнце Качабамба.

Незадоўга да гэтага камандуючы арміяй Балівіі Ўільямс Каліман заклікаў прэзыдэнта падаць у адстаўку.

Маралес і Лукашэнка ў Менску, 4 верасьня 2013
Маралес і Лукашэнка ў Менску, 4 верасьня 2013

Маралес і Лукашэнка

Эва Маралеса лічыць сваім сябрам прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Сустрэўшыся зь ім у 2013 годзе на пахаваньні прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, Лукашэнка сказаў:

«Я ніколі ня думаў, што сустрэнемся тут пры падобных абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавэсам размаўлялі аб тваёй краіне. Мы нават выпрацавалі плян сумесных дзеяньняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу. Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Вэнэсуэлай»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG