Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эва Маралес заявіў аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Балівіі


Эва Маралес

Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес ў суботу заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне пасьля паведамленьняў аб тым, што некаторыя паліцэйскія далучыліся да антыўрадавых пратэстаў.

«Браты і сёстры, наша дэмакратыя пад пагрозай з-за перавароту, які ініцыявалі агрэсіўныя групоўкі, якія дзейнічаюць супраць канстытуцыйнага парадку», — напісаў Маралес у «Твітэры».

«Перад абліччам сусьветнай супольнасьці мы асуджаем гэта злачынства супраць прававой дзяржавы», — дадаў Маралес.

Ён заклікаў жыхароў Балівіі «мірна аберагаць дэмакратыю».

СМІ паведамляюць, што ў пятніцу паліцыя далучылася да антыўрадавых пратэстаў у некалькіх гарадах Балівіі. У Мінабароны Балівіі заявілі, што пакуль ня маюць намеру праводзіць ваенную апэрацыю ў дачыненьні да гэтых паліцэйскіх. Маралес правёў экстранную сустрэчу з кабінэтам міністраў з-за сытуацыі з паліцыяй.

Грамадзянскія пратэсты працягваюцца ў Балівіі ўжо трэці тыдзень. Яны пачаліся пасьля таго, як Вышэйшы выбарчы суд (выбарчая камісія) Балівіі абвясьціў пераможцам першага тура прэзыдэнцкіх выбараў 20 кастрычніка сацыяліста Эва Маралеса. Яго асноўны апанэнт Карлас Меса заявіў, што не прызнае вынікаў выбараў, абвінаваціўшы ўлады ў махлярстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG