Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрыманы Крамлём кандыдат на прэзыдэнта Балівіі абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча


Эва Маралес і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота.
Эва Маралес і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота.

Дзейны прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес, які перамагае на выбарах кіраўніка дзяржавы, абвясьціў аб увядзеньні ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча на фоне дэманстрацый супраць магчымых фальсыфікацый на выбарах, перадае газэта Los Tiempos. На прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак ён заявіў, што ў краіне ажыцьцяўляецца спроба дзяржаўнага перавароту.

Канстытуцыя забараняла Маралесу вылучацца на чацьвёрты тэрмін, на выбарах яго падтрымлівалі паліттэхнолягі з Расеі, адпраўленыя ў краіну пры ўдзеле Крамля і дзяржкарпарацыі «Росатом», піша расейскае выданьне «Проект».

Выбары ў Балівіі прайшлі ў нядзелю. Як адзначае The New York Times, паводле апошніх дадзеных, пасьля падліку 98% галасоў Маралес перамагае з 46,76 адсотка галасоў, за ім стаіць ягоны асноўны супернік — былы прэзыдэнт Карляс Мэса з 36,74% галасоў. Розьніцы ў 10 адсоткаў дастаткова для перамогі Маралеса ў першым туры.

Апазыцыя лічыць, што вынікі падліку галасоў могуць быць сфальсыфікаваныя. У нядзелю падлік спыняўся без тлумачэньня прычын, пасьля аднаўленьня працэсу колькасьць галасоў за дзейнага прэзыдэнта рэзка ўзрасла.

У нядзелю ў краіне пачаліся пратэсты апазыцыі. У найбуйнейшым горадзе краіны Ля-Пасе прайшла статысячная дэманстрацыя супраць фальсыфікацый, паведамляе агенцтва Reuters.

Усё лета і пачатак восені ў Балівіі працавала місія «Росатома», дзейнасьцю якой кіравалі з Крамля, расказалі выданьню «Проект» тры не зьвязаныя паміж сабой крыніцы. Дзяржкарпарацыя будуе побач зь Ля-Пасам ядзерны цэнтар коштам 300 мільёнаў даляраў, праект разьлічаны на 50 гадоў. У кампаніі асьцерагаліся, што зьмена ўлады ў краіне паставіць кантракт пад пагрозу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG