Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры «Лістапада» атрымаў фільм пра будучыню Ўсходняй Украіны


Журы 26-га Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» абвесьціла пераможцаў ва ўсіх конкурсах і ўручыла спэцыяльныя прызы. Гран-пры «Золата «Лістапада» атрымаў украінскі фільм «Атлянтыда» рэжысэра Валянціна Васяновіча.

Паводле сюжэту «Атлянтыды», Усходняя Ўкраіна ў недалёкай будучыні будзе падобная да тэрыторыі, малапрыдатнай для жыцьця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на посттраўматычны стрэс, узьнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасьці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, зачыняецца, Сяргей знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі. Ён пачынае супрацоўніцтва з гуманітарнай місіяй, мэтай якой зьяўляецца пошук і эксгумацыя загінулых воінаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчыма.

У нацыянальным конкурсе найлепшым гульнявым фільмам стаў «Пляж/лес/тамбур» Кірыла Галіцкага і Сьвятланы Казлоўскай.

У нацыянальным конкурсе дакумэнтальнага кіно найлепшай стужкай «за элегію пра чалавечую восень» стала «Summa» Андрэя Куцілы.

Яшчэ адзін фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна» (абодва фільмы зьнятыя пры ўдзеле тэлеканала «Белсат»), быў адзначаны спэцыяльным прызам журы.

Гран-пры за найлепшы дакумэнтальны фільм атрымалі кітайскія рэжысэры Ян Сунь і С. Леа Чыян за стужку «Наша машына часу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG