Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо: Захад павінен супрацьстаяць аўтарытарным краінам, такім як Расея


Майк Пампэо ў Бэрліне, 8 лістапада 2019

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо падчас візыту ў Бэрлін, прымеркаванага да 30-х угодкаў падзеньня Бэрлінскага муру, заявіў, што краіны Захаду абавязаны разам стрымліваць пагрозы з боку аўтарытарных дзяржаў, да ліку якіх ён аднёс Расею, Кітай і Іран.

Выступаючы ў сталіцы Нямеччыны, Пампэо, у прыватнасьці, заявіў: «Цяпер Расея, якую ўзначальвае былы афіцэр КДБ, рэзыдэнт у Дрэздэне, нападае на сваіх суседзяў і забівае палітычных апанэнтаў».

Дзяржсакратар таксама рэзка раскрытыкаваў Кітай, абвінаваціўшы ўлады гэтай краіны ў падаўленьні меншасьцяў, перасьлед актывістаў у Ганконгу і параўнаўшы іх мэтады з мэтадамі уладаў былой ГДР.

Бэрлінскі мур, збудаваны ў 1961 годзе, аддзяляў Заходні Берлін ад тэрыторыі ГДР — усходненямецкай сацыялістычнай дзяржавы, якая знаходзілася ў сфэры ўплыву СССР. Яго стыхійнае разбурэньне пачалося ў ноч з 9 на 10 лістапада 1989 году на тле масавых дэманстрацый у ГДР за дэмакратызацыю і ўзьяднаньне Нямеччыны. Гэта падзея лічыцца сымбалем падзеньня камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Усходняя Нямеччына ўзьядналася з Заходняй ў 1990 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG