Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты ў Іраку: як мінімум 10 забітых


Удзельнік пратэстаў на перакрытай дарозе да порта Ум-Каср падчас антыўрадавых дэманстрацый на поўдні Іраку, 7 лістапада 2019
Удзельнік пратэстаў на перакрытай дарозе да порта Ум-Каср падчас антыўрадавых дэманстрацый на поўдні Іраку, 7 лістапада 2019

Прынамсі шэсьць чалавек былі застрэлены іракскімі сіламі бясьпекі ў Багдадзе падчас антыўрадавых акцый пратэсту ў Іраку. Паліцыя і мэдыкі паведамілі 7 лістапада, што ў выніку баёў былі параненыя дзясяткі чалавек.

Паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах каля моста Шухада ў цэнтральным Багдадзе, параненыя па меншай меры 35 чалавек.

Дэманстранты паспрабавалі прыбраць агароджы каля двух мастоў, якія вядуць на заходні бераг ракі Тыгр, і вызваліць доступ да ўмацаванай зялёнай зоны, дзе месьцяцца ўрадавыя будынкі і замежныя амбасады, але сілавыя структуры перашкодзілі гэтаму.

4 загінулых у Басры

Сілы бясьпекі таксама адкрылі страляніну па пратэстоўцах, якія ладзілі шматдзённую забастоўку ў Басры, цэнтры нафтавай прамысловасьці краіны. Як мінімум чатыры чалавекі загінулі.

Паведамляліся і пра сутыкненьні ў іншых месцах на поўдні Ірака, у тым ліку ў порце Ум-Каср, які атрымлівае большую частку збожжа, нафты і цукру, неабходных для эканомікі Ірака.

Улады заявілі, што 7 лістапада аднавілі працу нафтаперапрацоўчага завода ў Насырыі, які напярэдадні быў перакрыты ўдзельнікамі акцыі.

Урад Ірака ня змог здушыць пратэсты, якія сталі самымі буйнымі за апошнія гады. У выніку супрацьстаяньня зь пераважна бяззбройнымі дэманстрантамі з 1 кастрычніка загінула больш за 260 чалавек.

Дэманстранты незадаволеныя недахопам працы, адключэньнем электраэнэргіі, недахопам чыстай вады, дрэннай адукацыяй, аховай здароўя і агульнай карупцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG