Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі начальнік пажарнай часткі падпальваў дамы, каб «праверыць гатоўнасьць» падначаленых


Іван Шнайдэр

Начальнік пажарнай часткі ў сяле Балыкса ў расейскім рэгіёне Хакасія Іван Шнайдэр арыштаваны па падазрэньні ў наўмысным падпале некалькіх дамоў. Пра гэта рэдакцыі Сибирь.Реалии паведаміў першы намесьнік начальніка супрацьпажарнай службы рэгіёну Аркадзій Пісарэнка.

Начальнікам пажарнай часткі Шнайдэр стаў у жніўні 2019 году, і з гэтага часу ў сяле пачасьціліся пажары — за тры месяцы адбылося шэсьць ўзгараньняў у жылых будынках, і яшчэ некалькі — у нежылых. Выявіць падазраванага ўдалося з дапамогай запісаў з камэры назіраньня.

Сваю віну затрыманы ўжо прызнаў, заявіўшы, што «хацеў праверыць гатоўнасьць свайго падразьдзяленьня», паведамляюць «Вести.Хакасия».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG