Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністар Беларусі пракамэнтаваў прапановы зрабіць вялікія выходныя на Новы год

абноўлена

Новы год у вёсцы Міхалёўка на Гомельшчыне, 31 сьнежня 2018 году
Новы год у вёсцы Міхалёўка на Гомельшчыне, 31 сьнежня 2018 году

Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас 5 лістапада пракамэнтаваў пэтыцыю аб выходных 31 сьнежня, 1 і 2 студзеня, піша Tut.by.

Што адбылося?

Сёлета 31 сьнежня ў Беларусі — працоўны дзень, выходныя — 1 і 2 студзеня. На сайце Petitions.by зьбіраюць подпісы за выходны 31 студзеня.

Пэтыцыю падпісалі больш за 11 тысяч чалавек.


Што сказаў Румас?

  • Паабяцаў паглядзець пэтыцыю.
  • «Урад хацеў 2 студзеня зрабіць выходным, але не падтрымалі. А пра 31-га ніхто не казаў». Паводле Tut.by, гаворка магла ісьці пра сталы выходны 2 студзеня, які ня трэба адпрацоўваць.
  • «Не разумею, чаму 31 сьнежня. Вось 2-га больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытаньне».

Што ў пэтыцыі?

  • У пэтыцыі просяць скасаваць пастанову «Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе», паводле якой выходны 2 студзеня трэба будзе адпрацоўваць у суботу, 4 студзеня.
  • Падпісанты просяць прызнаць усе тры дні выходнымі «на дзяржаўным узроўні» і не рабіць пераносаў зь іншых дзён.

Летась урад вырашыў не рабіць выходнага 2 студзеня. У адказ на гэта 16,6 тысячы карыстальнікаў сайта Petitions.by безвынікова прасілі расьцягнуць навагоднія выходныя да 4 дзён — з 30 сьнежня па 2 студзеня. У гэтым дзесяцігодзьдзі беларусы працавалі 2 студзеня толькі двойчы — у 2012 і 2019 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG