Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін уручыў ордэн лідэру баўгарскіх «Русафілаў», якога абвінавацілі ў шпіянажы


Уладзімір Пуцін і ўзнагароджаны Мікалай Малінаў
Уладзімір Пуцін і ўзнагароджаны Мікалай Малінаў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства, — дзяржаўнае сьвята, якое адзначаецца ў Расеі, — уручыў ў Крамлі ордэн Дружбы кіраўніку баўгарскага руху «Русафілы» Мікалаю Малінаву. Узнагарода ўручаецца за «асаблівыя заслугі ў садзейнічаньні міру, сяброўству, супрацоўніцтву і ўзаемнай павазе паміж народамі».

У верасьні пракуратура Баўгарыі абвінаваціла Малінава ў шпіянажы​ на карысьць расейскіх арганізацый. Гаворка ідзе пра таварыства «Двухгаловы арол» і Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (РИСИ), блізкі да Крамля.

Артыкул, па якім праходзіць Малінаў, прадугледжвае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Малінаў вызвалены пад заклад 50 тысяч леваў (28 тысяч даляраў), яму забаронена пакідаць краіну.

Няўрадавая арганізацыя «Русафілы» зарэгістраваная ў 2003 годзе. Яе старшыня Мікалай Малінаў — былы дэпутат парлямэнту Баўгарыі — раней таксама неаднаразова атрымліваў узнагароды прэзыдэнта Расеі. У 2011 годзе — мэдаль Пушкіна за «вялікі ўклад у захаваньне памятных знакаў рускай вайсковай славы» ў Баўгарыі, у 2019 годзе — ордэн Дружбы за «заслугі ва ўмацаваньні супрацоўніцтва паміж народамі».

Старшыня таварыства «Двухгаловы арол» — прадпрымальнік Канстанцін Малафееў, які браў удзел у анэксіі Крыму і фінансаваць прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу. Намесьнік старшыні — Леанід Рашэтнікаў, былы дырэктар РИСИ. Паведамляецца, што ў сувязі са справай Малінава Дзяржаўнае агенцтва нацыянальнай бясьпекі Баўгарыі забараніла Рашэтнікаву на 10 гадоў уезд у краіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG