У праграме: Сёньня на Свабодзе. Вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык. Мова пра мову. Перадача Вінцука Вячоркі. Больш як сто гадоў таму камуністычная ўлада пачала клеіць на беларускіх дзеячоў сьмерцяносныя ярлыкі: „кулакі“, „ахвосьце недабітага нацдэмакратызму“, „ворагі народу“, „польскія шпіёны“. Ярлыкі сёньняшнія — „пятая калёна“, „эти свядомые“ — такая самая злавесная праява „мовы нянавісьці“.