Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыгры зь беларускай мяжы закончылі сваю адысэю ў Познані


Ілюстрацыйнае фота

Дзевяць тыграў, якія тыдзень прастаялі ў грузавіку на польска-беларускай мяжы, нарэшце патрапілі ў заапарк у Познані.

«Худыя, абязводжаныя, з упалымі вачыма, поўсьць аблепленая спаражненьнямі, прэласьць ад мачы, у татальным стрэсе, бяз волі і ахвоты да жыцьця», — гэтак стан тыграў адразу пасьля іх пераезду з-пад польска-беларускай мяжы ў Познань апісалі на афіцыйнай старонцы познаньскага заапарку ў Фэйсбуку.

Пазьней старонка паведаміла, што працаўнікі заапарку працягваюць разгружаць тыграў, нягледзячы на агрэсіўныя паводзіны некаторых зь іх.

24 кастрычніка на прапускным пункце Карошчын з польскага боку польска-беларускай мяжы зьявіўся грузавік зь дзесяцьцю тыграмі ў клетках, які кіраваўся з Італіі ў Расею. У Беларусь тыграў не ўпусьцілі праз адсутнасьць неабходных вэтэрынарных сэртыфікатаў. Адзін з тыграў здох, ня вытрымаўшы цяжкасьцяў падарожжа. Зьвяроў вырашылі ўзяць працаўнікі заапарку ў Познані.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG