Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаванаму ў Крыме ўкраінскаму актывісту пагражае да 15 гадоў турмы


Алег Прыходзька
Алег Прыходзька

Сьледзтва ў анэксаваным Расеяй Крыме прад’явіла абвінавачаньні ў тэрарызьме арыштаванаму ўкраінскаму актывісту Алегу Прыходзьку, перадае сайт «Крым.Реалии».

Прыходзьку абвінавачваюць у падрыхтоўцы падрыву будынка адміністрацыі гораду Сакі. Такім чынам ён нібыта плянаваў пераканаць уладу вярнуць кантроль над Крымам Украіне, настойваюць у ФСБ. Акрамя таго, яго вінавацяць у вырабе выбуховага прыстасаваньня, перадае выданьне «Грати». Па выстаўленых артыкулах яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Прыходзька віну адмаўляе і заяўляе, што выбухоўку яму падкінулі падчас ператрусу, а перасьлед носіць палітычны характар. Ён адмаўляецца прызнаваць выдадзенае яму пасьля анэксіі Крыму расейскае грамадзянства.

Адвакат Назім Шэйхмамбетаў сьцьвярджае, што пасьля арышту сьледчыя ўзялі ў актывіста ўзоры ДНК без яго згоды. Паводле адваката, гэтая працэдура не зафіксаваная ў матэрыялах справы, і сьледзтва можа скарыстаць узоры ДНК для фальсыфікацыі доказаў.

У пачатку году супрацоўнікі ФСБ Расеі ўжо праводзілі ў доме Прыходзькі ператрус. У актывіста тады канфіскавалі ўкраінскую сымболіку, чырвона-чорныя сьцягі, партрэт Сцяпана Бандэры і кампутарную тэхніку. Пасьля гэтага Прыходзьку дапыталі пра сувязі з Украінай.

Алег Прыходзька
Алег Прыходзька

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG