Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі памёр былы савецкі дысыдэнт Уладзімір Букоўскі, крытык Пуціна


Уладзімір Букоўскі, архіўнае фота
Уладзімір Букоўскі, архіўнае фота

Расейскі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў дысыдэнцкага руху ў СССР Уладзімір Букоўскі памёр вечарам 27 кастрычніка ў Кембрыджы (Вялікая Брытанія), паведамляе цэнтар, названы яго імем.

Уладзіміру Букоўскаму было 76 гадоў.

Уладзімір Букоўскі — крытык унутранай і замежнай палітыкі Расеі і прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. У 2007 годзе ён вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, але ў рэгістрацыі яму адмовілі. У 2009 годзе Букоўскі ўвайшоў у палітычную раду апазыцыйнага руху «Салідарнасьць». З 1976 году пісьменьнік жыў у Вялікай Брытаніі — пасьля таго, як СССР вызваліў яго з турмы, абмяняўшы на лідэра Камуністычнай партыі Чылі Луіса Карвалана ў выніку міжнароднай кампаніі падтрымкі дысыдэнта.

Да гэтага ён актыўна ўдзельнічаў у руху пратэсту савецкай інтэлігенцыі, за што неаднаразова быў арыштаваны і гвалтоўна шпіталізаваны ў псыхіятрычныя ўстановы.

У Брытаніі Букоўскі скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці нэўрафізыялёгія і актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай дзейнасьці. Ён быў адным з ініцыятараў байкоту Алімпіяды 1980 году ў СССР.

Ён займаўся вызваленьнем савецкіх салдат, захопленых у Аўганістане.

У красавіку 2015 году Кембрыдзкая каралеўская пракуратура абвінаваціла яго ў стварэньні і захоўваньні «непрыстойных дзіцячых фатаздымкаў». У адказ Букоўскі падаў у суд на брытанскую пракуратуру, абвінаваціўшы яе ў паклёпе і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

У лютым 2018 году справа была прыпыненая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG