Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі суд прыпыніў справу савецкага дысыдэнта Букоўскага, у якога нібыта знайшлі дзіцячае порна


У Вялікабрытаніі прыпынілі разгляд справы савецкага дысыдэнта і праваабаронцы Ўладзіміра Букоўскага. Такое рашэньне прыняў Каралеўскі суд у Кембрыджы. Разгляд справы прыпынены на нявызначаныя тэрмін праз стан здароўя 75-гадовага пісьменьніка.

Букоўскага ў Брытаніі абвінавачваюць у захоўваньні дзіцячай парнаграфіі. Слуханьні па справе пачаліся ў 2016 годзе, аднак неўзабаве былі перапыненыя з прычыны шпіталізацыі дысыдэнта. У мінулым годзе разгляд спрабавалі аднавіць, аднак за некалькі дзён да пасяджэньня Букоўскі зноў апынуўся ў шпіталі.

Уладзімір Букоўскі жыве ў Вялікабрытаніі з 1976 года. У СССР ён больш за 10 гадоў правёў у лягерах і на прымусовым лячэньні за антыкамуністычную дзейнасьць. Абвінавачваньні ў захоўваньні дзіцячай парнаграфіі пісьменьнік катэгарычна адхіляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG