Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У глябальным індэксе бясьпекі здароўя Беларусь — ніжэй за сярэдні сусьветны ўзровень


Ілюстрацыйнае фота

У глябальным індэксе бясьпекі здароўя (Global Health Security Index 2019) Беларусь апынулася на 108-м месцы сярод 195 краінаў.

Згаданы індэкс — які на аснове агульнадаступнай інфармацыі сёлета вызначаўся ўпершыню — зьяўляецца сумесным праектам Ініцыятывы па скарачэньні ядзернай пагрозы, Цэнтру аховы здароўя Джона Гопкінса і дасьледчыкаў брытанскага часопіса The Economist.

Аўтары індэксу прыйшлі да высновы, што ва ўсіх краінах сьвету, незалежна ад узроўню іх багацьця, выступаюць сур’ёзныя недахопы ў здольнасьці прадухіляць, выяўляць і рэагаваць на эпідэміі.

Сярэдні агульны бал індэксу за 2019 год складае 40,2 з магчымых 100 балаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу атрымала 35,3 бала; Расея — 44,3; Казахстан — 40,7; Украіна — 38.

ЗША, якія знаходзяцца на першым месцы ў рэйтынгу, атрымалі 83,5 бала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG