Лінкі ўнівэрсальнага доступу

39 загінулых у фуры ў ангельскім Эсэксе — грамадзяне Кітаю


39 чалавек, знойдзеных мёртвымі ў фуры на ўсходзе Англіі ў графстве Эсэкс, былі грамадзянамі Кітаю, паведамляюць крыніцы BBC.

У фуры ў Англіі знойдзены трупы 39 чалавек. Паліцыя працягвае апытваць кіроўцу фуры — Мо Робінсона, 25-гадовага мужчыну, ураджэнца Паўночнай Ірляндыі, які быў арыштаваны па падазрэньні ў забойстве людзей, знойдзеных у пакінутай у прамысловай зоне гораду Грэйс фуры.

Паліцыя паведамляе, што сам грузавы аўтамабіль прыехаў з Паўночнай Ірляндыі, а трэйлер кіроўца забраў у горадзе Парфліт, што на ўсходзе Англіі.

З гэтай прычыны ў Паўночнай Ірляндыі паліцыянты правялі рэйды ў двух дамах, а Нацыянальнае крымінальнае агенцтва паведаміла, што яны працуюць над тым, каб ідэнтыфікаваць арганізаваныя групы злачынцаў, якія маглі мець дачыненьне да інцыдэнту ў Грэйсе.

Сам трэйлер у Вялікабрытанію трапіў праз Бэльгію, але дагэтуль незразумела, калі, дзе і пры якіх абставінах ахвяры злачынства трапілі ў фургон. Бэльгійскія ўлады паведамляюць, што трэйлер быў зарэгістраваны ў іх краіне.

Раней лічылася, што грузавы аўтамабіль трапіў у Вялікабрытанію з Баўгарыі, але МЗС Баўгарыі заявіў, што пацярпелыя «наўрад ці» былі грамадзянамі Баўгарыі. Сам грузавы аўтамабіль быў зарэгістраваны ў Баўгарыі на імя грамадзяніна Ірляндыі.

23 кастрычніка прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі назваў інцыдэнт у Эсэксе жахлівым і выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG