У ангельскім графстве Эсэкс паліцыя выявілі грузавік з 39 трупамі ўсярэдзіне. Машына была прыпаркаваная ў прамысловай зоне гораду Грэйс.
Кіроўцу грузавіка — 25-гадовага ўраджэнца Паўночнай Ірляндыі — арыштавалі праз падазрэньне ў забойстве.
Пра загінулых вядома толькі, што сярод іх быў адзін падлетак. Афіцэр паліцыі Эндру Марынэр паведаміў, што ўстанаўленьне асобаў ахвяраў можа заняць шмат часу.
Паводле зьвестак сьледзтва, грузавік прыбыў з Баўгарыі і заехаў на тэрыторыю Вялікай Брытаніі 20 кастрычніка.
Паліцыя занятая апазнаньнем целаў. Праваахоўным органам яшчэ трэба будзе высьветліць, што адбылося. Тэрыторыя прамысловай зоны, у які знайшлі грузавік, ачэпленая.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі назваў інцыдэнт у Эсэксе жахлівым і выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых.