Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі беларускую банду, якая абкрадала фуры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нямецкая паліцыя разам з францускай жандармэрыяй, чэскімі ўладамі, плятформай EMPACT і Эўраполам спыніла дзейнасьць злачыннай групы грамадзян Беларусі, якая абкрадала фуры, паведамляе Эўрапейскае паліцэйскае агенцтва (Эўрапол).

Група выкрадала грузы з фур, якія спыняліся на паркоўках і пляцоўках для адпачынку кіроўцаў.

Паводле Эўраполу, яны дзейнічалі ў асноўным уздоўж нямецкага аўтабану А7 непадалёк ад Гановэру, а таксама ў Францыі. Толькі ў адной Ніжняй Саксоніі яны падазраюцца амаль у 60 крадзяжах на суму больш як паўмільёна эўра.

У групе як найменей 6 беларусаў, паліцыя Ніжняй Саксоніі «вяла» яе ад 2018 году. Злодзеі мелі свае грузавікі, на якія перагружалі накрадзенае і вывозілі яго за мяжу. У кастрычніку сёлета частку групы затрымалі ў Нямеччыне з доказамі злачынства. Расьсьледаваньне працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG