Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША загадаў зьняць санкцыі з Турэччыны


Расейскі і сырыйскі сьцягі ў вёсцы Зор Магар на паўначы Сырыі

Паводле амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа, ЗША зьбіраюцца адмяніць санкцыі супраць Турэччыны ў сувязі зь нядаўнім уварваньнем турэцкіх войск у паўночна-ўсходні рэгіён Сырыі — паведамляе BBC.

Рашэньне прэзыдэнта было прынята пасьля таго, як Расея і Турэччына дамовіліся аб спыненьні баявых дзеяньняў уздоўж сырыйска-турэцкай мяжы, а Расея разьмясьціла там свае войскі.

Наступ Турэччыны пачаўся пасьля нечаканага рашэньня прэзыдэнта Трампа вывесьці войскі ЗША з паўночнай Сырыі ў пачатку кастрычніка.

«Санкцыі будуць адменены, калі толькі ня здарыцца нешта такое, што нас не задавальняе», — заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме ў сераду.

Ён заявіў, што Турэччына паабяцала спыніць баявыя дзеяньні ў рэгіёне і ператварыць у жыцьцё нядаўняе пагадненьне аб сталым спыненьні агню.

ЗША ўвялі санкцыі на мінулым тыдні ў адказ на нядаўні наступ Турэччыны на занятыя курдзкімі фармаваньнямі сырыйскія тэрыторыі. Турэччына лічыць курдзкія ўзброеныя фармаваньня «тэрарыстычнымі арганізацыямі» і хоча стварыць 30-кілямэтровую «зону бясьпекі» уздоўж сырыйскага боку мяжы, каб разьмесьціць там сырыйскіх уцекачоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG