Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына прыпыніць ваенную апэрацыю ў Сырыі дзеля адступленьня курдаў


Майк Пэнс і Рэджэп Эрдаган. 17 кастрычніка 2019 году.

Турэччына пагадзілася спыніць агонь на поўначы Сырыі на пяць дзён, каб курдзкія ваенныя групоўкі маглі адступіць. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс пасьля сустрэчы з турэцкім прэзыдэнтам Рэджэпам Эрдаганам.

Мяркуецца, што пасьля таго, як сырыйскія курды пакінуць 32-кілямэтровую «бясьпечную зону» уздоўж мяжы з Турэччынай, Анкара спыніць ваенную апэрацыю.

Турэцкая апэрацыя на поўначы Сырыі атрымала назву «Крыніца міру». Яе заяўленая мэта — барацьба з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» і ўзброенымі фармаваньнямі курдаў у рэгіёне, а таксама стварэньне зоны бясьпекі на сырыйска-турэцкай мяжы, што дазволіць сырыйскім уцекачам вярнуцца ў свае дамы, напісаў Эрдаган.

Прадстаўнік «Сіл дэмакратычнай Сірыі» Мустафа Балі у сваю чаргу паведаміў, што ВПС Турцыі наносяць авіяўдары па «зонам, у якіх жывуць цывільныя» на поўначы Сырыі. Раней ён папярэдзіў, што курды «пачнуць паўсюдную вайну супраць турэцкай арміі, калі яна ўвойдзе ў падкантрольныя ім раёны».

Белы дом афіцыйна абвясьціў, што ЗША выведуць свае войскі з раёнаў на поўначы Сырыі, у асноўным населеных курдамі, і яе будуць браць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі Турэччыны супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» у гэтым раёне.

У 2016 годзе кантралюючыя паўночную частку Сырыі курды абвясьцілі аб стварэньні фэдэратыўнага рэгіёну «Роджава — Паўночная Сырыя»: у яго ўвайшлі тры раёны пад кантролем курдзкіх сіл — Джазіра, Кобань і Афрын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG