Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: нацысты ліквідавалі Менскае гета


Помнік загінулым габрэям «Яма» на месцы масавых растрэлаў у Менскім гета

Падзеі 21 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 кастрычніка 1943 году нацысты ліквідавалі Менскае габрэйскае гета, якое існавала ад ліпеня 1941 году. Са 100 тысяч насельнікаў Менскага гета забілі каля 80 тысяч чалавек.

10 фактаў пра зьнішчэньне «Вялікага гета» ў Менску. ТЭСТ

Таксама ў гэты дзень

1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.

1917 — выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Беларуская Крыніца». Газэта была органам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выдавалася пераважна ў Вільні да 12 ліпеня 1940 году.

1935 — нацысцкая Нямеччына афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацыяў.

1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.

1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

1995 — вайна ў Босьніі-Герцагавіне завяршылася падпісаньнем мірнага пагадненьня ў амэрыканскім Дэйтане.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

1877 — Якаў Афанасьеў, беларускі навуковец-землязнаўца, акадэмік. Пад яго кіраўніцтвам склалі першую мапу зямель Беларусі.

Уладзімер Пічэта
Уладзімер Пічэта


1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык і першы рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI-XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

Казімер Сьвёнтак, здымак 2005 году
Казімер Сьвёнтак, здымак 2005 году

1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.

1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.

У памяці

1931 – Артур Шніцлер, аўстрыйскі пісьменьнік.

1969 – Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік.

1984 – Франсуа Труфо, францускі кінарэжысэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG