Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі адкрылі Інстытут дасьледаваньня Беларусі


Сьцяг Кітаю

У Кітаі адкрыўся Інстытут дасьледаваньня Беларусі. Ён будзе функцыянаваць на базе Ланьчжоўскага ўнівэрсытэту эканомікі і фінансаў — паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА са спасылкай на беларускую амбасаду ў Пэкіне.

На адкрыцьцё інстытуту прыехалі амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і намесьнік губэрнатара правінцыі Ганьсу, у якой адчыняецца інстытут, Чжан Шэнчжэнь. Інстытут галоўным чынам будзе працаваць зь беларускімі ўстановамі адукацыі з мэтаю вывучэньня і параўнальнага аналізу кірункаў разьвіцьця Беларусі і Кітаю.

Пасьля цырымоніі адкрыцьця амбасадар Беларусі ўручыў інстытуту камплект беларускай літаратуры.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі і студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG