Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая авіякампанія Кітаю прызнала аэрапорт Менску найлепшым у Эўропе. За што?


Буйны кітайскі авіяперавозчык Air China прызнаў Нацыянальны аэрапорт Менск найлепшым агентам па наземным абслугоўваньні ў Эўропе за 2018 год, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на старонку аэрапорту ў Фэйсбуку.

«Паводле вынікаў ацэнкі ўсіх аэрапортаў-прэтэндэнтаў за 2018 год авіякампанія Air China вызначыла беларускі сталічны аэрапорт найлепшым у эўрапейскім рэгіёне ў галіне наземнага абслугоўваньня паветраных судоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама адзначаецца, што пры выбары сярод прэтэндэнтаў авіякампанія Air China ацэньвала ня толькі геаграфічныя асаблівасьці аэрапортаў, але і асноўныя паказчыкі якасьці, уключаючы своечасовасьць наземных апэрацый, гарантаваную бясьпеку, працэнт памылак у апрацоўцы багажу, а таксама ўзровень задаволенасьці пасажыраў.

Першы рэгулярны рэйс кітайскага авіяперавозчыка з Пэкіну прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск 1 траўня 2015 году. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі па маршруце Пэкін — Менск — Будапэшт — Пэкін.

Штотыдзень ў беларускую сталіцу выконваецца 4 рэйсы з Пэкіну — па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях на самалёце Airbus A330-200, умяшчальнасьцю 237 крэслаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG