Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аварыі пад Калугай загінулі не чатыры, а пяць беларусаў. Яшчэ пяцёра параненыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле ўдакладненых дадзеных, пяць грамадзян Беларусі загінулі і яшчэ пяцёра пацярпелі пры сутыкненьні мікрааўтобуса і грузавіка ў Калускай вобласьці, паведаміў «РИА Новости» прадстаўнік экстраных службаў рэгіёну.

Раней паведамлялася пра чатырох загінулых.

«Пацярпелі дзесяць чалавек — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пяць зь іх загінулі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго, трое пацярпелых шпіталізаваныя ў бальніцы Калускай вобласьці, яшчэ двум мэдыцынская дапамога была аказаная амбуляторна.

Паводле папярэдніх дадзеных МУС Расеі, 10 кастрычніка на 202-м кілямэтры аўтадарогі М-3 «Украіна» каля расейскага гораду Калуга мікрааўтобус Mercedes Sprinter пры развароце сутыкнуўся з фурай, якая ехала ў тым жа напрамку, і зьехаў у кювет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG