Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні зносяць палац прафсаюзаў у якім адбываўся ўстаноўчы зьезд БНФ


Людзі на Турынай гары падчас кінафэстывалю. Белы будынак гэта палац прафсаюзаў.
Людзі на Турынай гары падчас кінафэстывалю. Белы будынак гэта палац прафсаюзаў.

9 кастрычніка ў Вільні пачаўся знос палаца прафсаюзаў на Турынай гары (гара Таўро), паведамляе партал delfi.lt

Будынак праіснаваў больш за 50 гадоў — яго было вырашана зьнесьці з прычыны агульнага дрэннага стану і неабходнасьці вызваліць месца на гары для пабудовы новай нацыянальнай канцэртнай залі. На знос палаца прафсаюзаў, упарадкаваньне тэрыторыі на гары і пабудову новага будынку нацыянальнай канцэртнай залі Эўразьвяз выдзеліў 14 мільёнаў эўра.

24-25 чэрвеня 1989 году ў Вільні, у гэтым самым палацы прафсаюзаў, адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Месцам правядзеньня зьезду была выбрана Вільня, бо на той час Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР ня даў дазволу для правядзеньня зьезду ў Менску.

Тады была прынята праграмная заява партыі, якая дэкляравала курс на сувэрэнітэт Беларусі, дэмакратычныя рэформы, нацыянальнае адраджэньне, абарону правоў чалавека. Такім чынам, БНФ стаў першай рэальнай альтэрнатывай камуністычнай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG