Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі здымае фан-відэа на «альтэрнатыўны гімн Беларусі». Гэта «Тры чарапахі»!


Лявон Вольскі

Навіна пра новае відэа на культавую песьню зьявілася ў сацсетках. Сам сьпявак пра гэта шкадуе, але абяцае, што відэа зьявіцца ў тым жа інтэрнэце вельмі хутка.

«Гэта ня кліп, а фан-відэа: будзем граць на дзіцячых інструмэнтах адну вядомую песьню ўсіх часоў і народаў, альтэрнатыўны гімн Беларусі, — расказаў Лявон Вольскі. — Хто будзе ўдзельнічаць, убачыце. Шмат людзей-немузыкаў будзе ў гэтай кампаніі. Нічога звышпрафэсійнага ня будзе. Праз пару дзён выставім у сеткі. Калі вы бачылі, Metallica і Aerosmith граюць свае хіты на дзіцячых інструмэнтах зь сябрамі. Гэта фан-відэа, зьнятае на тэлефон. Мы ў такім жа рэчышчы будзем рабіць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG